Skip to main content

Феадальная раздробленасць на землях Беларусь Знешнепалітычная сітуацыя ў канцы XII - першай палове XIII ст. Прычыны феадальнай раздробленасці. Удзельныя княствы і іх узаемаадносіны. Палітыка полацкіх князёў у дачыненні да балцкіх плямёнаў. Кукенойс і Герцыке - гарады-крэпасці Полацкай зямлі. Агрэсія нямецкіх феадалаў-крыжакоў ва Усходняй Прыбалтыцы. Нашэсце мангола-татараў на Русь і ў Цэнтральную Еўропу. Пагроза заняволення беларускіх і літоўскіх зямель. Неабходнасць іх ваенна-палітычнага саюза.
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у канцы XII - пачатку XIII ст. Сацыяльна-эканамічны і грамадскі лад Літвы. Паходы літоўскіх дружын на Русь. Узвышэнне Міндоўга ў Навагрудку. Верхняе Панямонне - цэнтр збірання беларускіх і літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву. Узаемаадносіны з Галіцка-Валынскім княствам і міжусобная барацьба пасля смерці Міндоўга. Усходнеславянскі характар Вялікага княства Літоўскага і федэратыўны прынцып яго пабудовы.
Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў канцы XIII - 70-я гг. XIV ст. Цэнтралізатарскія тэн-дэнцыі ў палітыцы вялікіх князеў літоўскіх. Умацаванне адзінаўладдзя пры Віцені і Гедыміне. Давід Гарадзенскі. Пашырэнне тэрыторыі дзяржавы пры Альгердзе. Адносіны з Ордэнам, Залатой Ардой, Маскоўскім княствам. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага.
Асноўныя напрамкі развіцця Вялікага княства Літоўскага ў канцы XIV-XV ст. Дынастычная барацьба ў 70-90-я гг. XIV ст. Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкі. Крэўская унія і яе вынікі. Востраўскае пагадненне. Вітаўт, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Грунвальдская бітва і яе значэнне. Грамадзянская вайна 30-х гг. XV ст. і яе значэнне. Казімір IV і яго палітыка.
Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання. Унутраны лад дзяржавы. Вышэйшыя органы ўлады. Сойм. Роля беларускай знаці ў кіраванні дзяржавай. Мясцовае кіраванне. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел дзяржавы і сістэма мясцовых органаў улады і кіравання. Эвалюцыя судовай сістэмы і заканадаўства. Судзебнік 1468 г. і Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Арганізацыя вайсковай справы.
Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны ў XIV — першай палове XVI ст. Сельская гаспадарка і асаблівасці яе развіцця. Дзяржаўнае, свецкае і царкоўнае землеўладанне. Прывілеі феадалаў. Землекарыстанне і павіннасці сялян. Формы феадальнай залежнасці. Запрыгоньванне сялян.
Гарады і мястэчкі. Склад і становішча гарадскога насельніцтва. Маг-дэбургскае права і яго роля ў грамадска-палітычным жыцці гарадоў. Ра-мёствы і промыслы. Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі. Фармі-раванне асноўных класаў і саслоўяў феадальнага грамадства ў Вялікім княстве Літоўскім - шляхты, сялянства, мяшчанства - і іх узаемастасункі.
Палітычнае становішча ВКЛ у першай палове XVI ст. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнага становішча ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы XV — пачатку XVI ст. Праўленне Аляксандра і Жыгімонта I Старога. Абмежа-ванне ўлады вялікага князя і пашырэнне правоў паноў-рады. Войны Вялі-кага княства Літоўскага з Вялікім княствам Маскоўскім, іх прычыны і вынікі. Набегі крымскіх татар. Мяцеж Міхаіла Глінскага. Супярэчнасці паміж магнатамі і шляхтай. Барацьба за шляхецкія вольнасці.
Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Перадумовы складвання беларускай народнасці. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі. Развіццё мовы і этнічнай самасвядомасці. Этнічныя меншасці і іх роля ў этнічных працэсах на беларускіх землях. Уплыў войнаў і сацыяльна-палітычных канфліктаў на працэсы этнічнай кансалідацыі. Адметныя рысы беларускага фальклору, звычаяў і абрадаў і іх сувязь з этнагенезам. Паходжанне назваў «Белая Русь», «ліцвіны-беларусы». Менталітэт беларускага народа.
Культура Беларусі XIV-XVI стст. Народная матэрыяльная і духоўная культура. Асноўныя тэндэнцыі культурнага развіцця. Прычыны ўзнікнення і пашырэння ідэй Адраджэння на Беларусі. Спецыфічныя рысы беларускага Рэнесансу. Сувязь з заходнееўрапейскімі рэнесанснымі традыцыямі. Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі. Кнігавыдавецкая дзейнасць. Свецкая і царкоўная літаратура. Беларуска-літоўскія летапісы. Грамадска-палітычная думка. Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Феадосій Касы. Школа і школьная адукацыя. Праваслаўныя брацтвы. Мураванае дойлідства. Выяўленчае мастацтва.
Палітычнае становішча на беларускіх землях у другой палове XVI -першай палове XVII ст. Лівонская вайна і яе вынікі. Перадумовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі сойм і яго рашэнні. Умовы аб'яднання Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага. Статут 1588 г. і яго значэнне. Пала-нізацыя шляхты ВКЛ. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай. Усходняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVI - пачатку XVII ст. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву. Барацьба за Смаленск. Трыццацігадовая вайна. Рэч Паспалітая на палітычнай карце Еўропы да сярэдзіны XVII ст.
Сельская гаспадарка і гарадское жыццё. Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку Вялікага княства Літоўскага. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Аграрная рэформа 1557 г. і яе сутнасць. Вынікі рэформы на Беларусі.
Стан гарадоў і эвалюцыя гарадскога жыцця. Унутраны і знешні гандаль. Развіццё рынкавых адносін. Гандлева-эканамічныя сувязі беларускіх зямель з еўрапейскімі краінамі.
Узмацненне антыфеадальнай барацьбы. Казацкі рух пад кіраўніцтвам С. Налівайкі. Гарадскія паўстанні.
Рэфармацыя ў ВКЛ. Месца і роля царквы ў феадальным грамадстве. Канфесійнае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім да сярэдзіны XVI ст. Праваслаўе і каталіцызм. Перадумовы рэфармацыйнага руху. Пашырэнне Рэфармацыі. Дзеячы Рэфармацыі на Беларусі: Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.
Контррэфармацыя ў ВКЛ. Пачатак контррэфармацыі на Беларусі. Езуіты і іх дзейнасць. Петр Скарга. Прычыны заключэння Берасцейскай уніі. Берасцейскі царкоўны сабор. Станаўленне уніяцкай царквы. Іасафат Кунцэвіч.
Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Прычыны і сувязь з паўстаннем пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага на Украіне. Баявыя дзеянні казацка-сялянскіх атрадаў. Абарона Пінска, Мазыра, Бабруйска. Бітва пад Лоевам. Вынікі антыфеадальнай барацьбы для Беларусі.
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гг. Прычыны вайны, яе пачатак. Ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Адносіны насельніцтва да варагуючых бакоў. Палітыка царызму. Народны рух у другой палове 50-х -пачатку 60-х гг. XVII ст. Вызваленне тэрыторыі Беларусі. Андрусаўскае перамір'е. Вынікі вайны для беларускіх зямель.
Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. Прычыны заняпаду і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай. Стан сельскай гаспадаркі. Гарады і гандаль. Барацьба магнацкіх груповак за ўладу. Ваенныя дзеянні на Беларусі ў гады Паўночнай вайны. Бітва каля в. Лясная. Вынікі вайны для Беларусі.
Эканамічнае развіццё і сацыяльныя супярэчнасці ў сярэдзіне і другой палове XVIII ст. Нармалізацыя эканамічнага жыцця. Аднаўленне сялянскай гаспадаркі. Рост прыгонніцкай эксплуатацыі сялян. Павіннасці і паборы. Сацыяльная безабароннасць. Народныя хваляванні. Крычаўскае паўстанне. Паўстанне на Каменшчыне.
Стан гарадоў, іх насельніцтва і гаспадарка. Вотчынныя мануфактуры. Унутраны і знешні гандаль. Пачатак разлажэння феадалізму.
Культура Беларусі XVH-XVIII стст. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Беларускае барока. Асветніцтва і класіцызм. Стан школьнай асветы і спроба яе рэфармавання. Літаратура: Мялецій Сматрыцкі, Сімяон Полацкі. Грамадска-палітычная думка: А. Філіповіч, К. Лышчынскі, I. Капіевіч, Г. Каніскі. Навука на Беларусі: Казімір Семяновіч, Марцін Пачобут-Адляніцкі. Архітэктура і жывапіс. Прыкладное мастацтва. Мастацтва і мецэнацтва. Прыгонны тэатр. Духоўныя здабыткі беларускага народа.
Беларусь у складзе Расійскай імперыі
Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Спробы рэформаў у Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Змены ў палітычным становішчы насельніцтва беларускіх зямель пасля далучэння да Расійскай імперыі. Тэрытарыяльна-адміністрацыйныя падзелы. Змены ў органах улады. Палітыка па аграрным пытанні. Канфесійная палітыка царызму. Падаткі і павіннасці насельніцтва Беларусі. Абмежавальныя законы ў адносінах да яўрэяў.
Беларусь у вайне 1812 г. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Палітыка французскіх акупацыйных улад. Спроба аднаўлення Вялікага княства Літоўскага. Партызанскі рух і яго характар. Разгром французскага войска на р. Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусь
Грамадска-палітычны рух у канцы XVIII - першай палове XIX ст. Студэнцкія і вучнёўскія арганізацыі. Таварыствы філаматаў, філарэтаў. Т. Зан, I. Дамейка і інш. Дзекабрысты на Беларусі. Паўстанне 1830-1831 гг. «Дэмакратычнае таварыства». Франц Савіч. «Саюз свабодных братоў». Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху. Нацыянальна-культурная і канфесійная палітыка.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Дынаміка і склад насельніцтва. Стан вёскі. Землеўладанне і памешчыцкая гаспадарка. Землекарыстанне і павіннасці сялян. Узмацненне феадальна-прыгон-ніцкага ўціску. Паўперызацыя сялян. Сялянскі рух. Крызіс феадальна-прыгон-ніцкай сістэмы. Рэформа П. Кісялёва. Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы. Вотчынная і гарадская прамысловасць Беларусі. Рамяство і дробна-капіталістычная вытворчасць. Мануфактуры. Пачатак прамысловай рэвалюцыі. Першыя фабрыкі. Суадносіны феадальнага і капіталістычнага ўкладаў у прамыс-ловасці. Гарады. Мястэчкі. Шляхі зносін і развіццё гандлю. Роля кірмашоў.
Культура ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Асветніцтва і рамантызм. Пашырэнне польскіх уплываў. Школа і вышэйшая адукацыя. Тыпы школ. Віленскі універсітэт. Полацкая езуіцкая акадэмія. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Навуковае вывучэнне Беларусі: 3. Даленга-Хадакоўскі, Я. Чачот, М. Баброўскі, I. Даніловіч, I. Грыгаровіч, К. і Я. Тышкевічы. Народная творчасць. Станаўленне нацыянальнай мовы і літаратуры. Ананімная паэзія. Беларуская плынь у польскамоўнай «краёвай» літаратуры: А. Міцкевіч, Я. Баршчэўскі, П. Багрым, В. Дунін-Марцінкевіч. Тэатр і музыка. С. Манюшка. Архітэктура. Выяўленчае мастацтва (Я. Дамель, I. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, I. Хруцкі, В. Дмахоўскі і інш.).
Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы. Падрыхтоўка рэформы 1861 г. у Беларусь Маніфест і «Палажэнні» 19 лютага 1861 г., іх мясцовыя асаблівасці. Выкупная аперацыя. Вынікі і значэнне адмены прыгоннага права. Змены ў «Палажэннях» 19 лютага, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Асаблівасці буржуазных рэформ і контррэформ у Беларусі і іх вынікі. Выключныя законы ў дачыненні да палякаў, яўрэяў, беларусаў-католікаў. Пашырэнне рускага землеўладання.
Сельская гаспадарка ў 60-90-я гг. XIX ст. Асноўныя сацыяльныя працэсы у вёсцы. Адпрацовачная сістэма, яе сутнасць. Зямельнае пытанне. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Рост буржуазнага землеўладання ў Беларусі. Расслаенне сялянства. Фарміраванне аграрнай буржуазіі. Аграрны крызіс 80-х гг. XIX ст. і яго ўплыў на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі Беларусі. Галоўныя напрамкі спецыялізацыі. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі.
Развіццё капіталізму ў прамысловасці. Прамысловасць у другой палове XIX ст., яе асноўныя галіны. Асаблівасці пераходу ад ручной да машыннай вытворчасці ў прамысловасці Беларусі. Удзельная вага дробнай вытворчасці. Асаблівасці тэрытарыяльнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў на Беларусі. Будаўніцтва чыгунак. Рост гарадоў. Асаблівасці урбанізацыі ў Беларусі. Фарміраванне пралетарыяту Беларусі, яго колькасны і нацыянальны склад. Фарміраванне буржуазіі. Асноўныя напрамкі гандлёвых сувязей. Спецыфіка рассялення, заняткаў і сацыяльнай структуры беларускага, рускага, польскага і яўрэйскага насельніцтва Беларусі.
Грамадска-палітычны рух у 60-90-я гг. XIX ст. Асноўныя плыні грамадска-палітычнага руху ў краінах Еўропы: характар, дынаміка, формы. Дзейнасць народніцкіх гурткоў у Беларусі.
Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.
Становішча, хваляванні і стачкі рабочых. З'яўленне сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі. Утварэнне Рабочага Саюза Літвы, Бунда. I з'езд РСДРП.
Фарміраванне беларускай нацыі. Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Тэрыторыя і насельніцтва. Саслоўны і канфесійны склад насельніцтва Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Нацыянальная самасвядомасць. Ідэйна-арганізацыйнае самавызначэнне беларускага нацыянальнага руху. Беларускія студэнцкія арганізацыі ў Пецярбургу і Маскве. «Заходнерусізм».
Культура Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст. Асноўныя стылі і напрамкі ў развіцці еўрапейскай культуры. Змены ў сістэме адукацыі ў Беларусі. Этнагра-фічныя, гістарычныя, мовазнаўчыя і краязнаўчыя даследаванні: А. Кіркор, П. Шэйн, I. Насовіч, Е. Раманаў, М. Каяловіч і інш. Публікацыі беларускага фаль-клору і гістарычных крыніц. Друк. Развіццё беларускай мастацкай літаратуры: Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч, Я. Лучына, К. Каганец і інш. Тэатр. Выяўленчае мастацтва: К. Альхімовіч, Н. Сілівановіч, А. Гараўскі і інш. Архітэктура.
Беларусь на рубяжы ХІХ-ХХ стст. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей і нацыянальнага пытання. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Мясцовыя арга-нізацыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і «Польскай партыі сацыялістычнай на Літве». Утварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады. Уздым рабочага руху. Пашырэнне палітычнай барацьбы.
Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. у Беларусі. Пачатак першай расійскай рэвалюцыі. Выступленні рабочых Беларусі ў студзені - верасні 1905 г. Сялянскі рух і хваляванні салдат. Кастрычніцкая палітычная стачка на Беларусі. Кааліцыйныя саветы і камітэты. Маніфест 17 кастрычніка. Курлоўскі расстрэл у Мінску. Дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных сіл. Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты Беларусі ў I і II Дзяржаўных Думах. Рэвалюцыйны ўздым і роспуск II Думы. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі. Дзейнасць БСГ.
Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў 1906-1913 гг. Прамысловы крызіс і дэпрэсія 1900-1908 гг. Прамысловы ўздым. Рост акцыянернага капіталу і канцэнтрацыя вытворчасці. Далейшая спецыялізацыя прамысловасці, яе асаб-лівасці на Беларусь Становішча ў сельскай гаспадарцы. Сталыпінская аграрная рэформа. Перасяленне сялян у азіяцкую частку Расіі. Вынікі і значэнне рэформы. Далейшая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі і рост вытворчасці. Земская рэформа, яе асаблівасці І значэнне.
Палітычнае становішча Беларусі ў 1906-1913 гг. Наступление рэакцыі. Выбарчы закон ад 3 чэрвеня 1907 г., яго асаблівасці на Беларусі. Становішча ў дэмакратычным лагеры. Спецыфіка ліберальнага руху на Беларусі. Палітыка па нацыянальным пытанні. Дзейнасць «западнороссов» і польскіх нацыянальных груповак, Беларускі нацыянальна-культурны рух. Рабочы і сялянскі рух.
Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Пачатак вайны. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Захоп немцамі заходняй часткі Беларусь Бежанства. Ваенныя павіннасці. Гаспадарка. Харчовы крызіс. Рост антываенных і антыўрадавых настрояў. Рабочы і сялянскі рух. Пачатак разлажэння ў войску. Беларускі нацыянальны рух.
Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі. Асаблівасці палітычнага становішча на Беларусі пасля звяржэння царызму. Утварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стварэнне органаў Часовага ўрада. Двоеўладдзе і яго сутнасць. Актывізацыя на Беларусі палітычных партый і арганізацый, расстаноўка іх сіл. Утварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), яго дзейнасць і тактыка. Рабочы рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі, арганізацыя прафесіянальных саюзаў рабочых і служачых. Дзейнасць фабрычна-заводскіх камітэтаў. Рэвалюцыйны рух у войску. Дэмакратызацыя арміі на Заходнім фронце. Абуджэнне вёскі. З'езды сялянскіх дэпутатаў.
Наступление на франтах. Ліпеньскія падзеі. Канец двоеўладдзя. Беларускі нацыянальны рух і адносіны да яго расійскіх палітычных партый і арганізацый. Утварэнне Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (ЦРБА).
Культура Беларусі ў пачатку XX ст. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў еўрапейскай і расійскай культуры. Газета «Наша ніва» - цэнтр адраджэнскага руху. Кнігадрукаванне і перыядычны друк. Развіццё адукацыі. Навуковыя даследаванні: Я. Карскі, А. Багдановіч, М. Нікіфароўскі, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі. Мастацкая літаратура: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка (Алаіза Пашкевіч), А. Гарун, Ц. Гартны, 3. Бядуля, М. Гарэцкі. Тэатр. I. Буйніцкі. Выяўленчае мастацтва і яго прадстаўнікі.